У Празе стартавала кампанія #BelarusHeroes
Твары беларускіх палітвязняў Ігара Лосіка, Марфы Рабковай і Марыі Калеснікавай з’явіліся на магістральных вуліцах Прагі на вялікіх білбордах з тэгам #Belarus Heroes.
Кампанія мае на мэце не толькі прынесці ім вядомасць у Еўропе, але таксама знайсці беларускім палітвязням уплывовых палітычных «патронаў» і актывізаваць шырокі міжнародны рух за іх вызваленне.
Працоўным дакументам стаў спіс палітвязняў ад праваабаронцаў «Вясны». Лік палітвязняў у Беларусі ўжо большы за сотню. Кампанія спадзяецца, што яна выйдзе за межы Чэхіі і да новых, больш відочных формаў змагання за вызваленне беларускіх герояў, падключацца больш краін, палітыкаў, грамадзянаў, і не толькі ў Еўропе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: belarusheroes.info