У Пружанах на мітынг выйшла каля 500 чалавек



“Прагаласуем за Святлану Ціханоўскую!”, “Свабоду палітвязням!”, “Жыве Беларусь!”, “Верым, можам, пераможам!” скандавала каля 500 чалавек на гарадской плошчы ў Пружанах. Людзі трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і партрэты палітзняволеных, сярод якіх былі партрэты зняволеных пружанцаў: Юрыя Папко і Міхаіла Кісяля. Без неспадзяванак не абышлося.

Пра мітынг у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай улады не абвесцілі, была спроба забараніць карыстацца сцэнай. Апошняе людзі праігнаравалі.

Было бачна з эмацыйных прамоў у асноўным на беларускай мове, што людзей “дастала”, яны хочуць змяніць уладу, кажа жыхарка вёскі Вялікія Засімавічы Таццяна Шувалава:

– Лукашэнка выкарыстоўвае свой адміністратыўны рэсурс – гэта ж ганьба. 

– Уладу трэба мяняць.

– Мне надакучыла такая ўлада, я хачу, каб яе памянялі, каб лепш стала жыць у Беларусі, каб плацілі нармальна, а не выжываць за гэтыя капейкі, якія нам плацяць. Жыве Беларусь!

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Пасля заканчэння двухгадзіннага мітынгу людзі разышліся не адразу. Яны слухалі беларускія песні, абмяркоўвалі мітынг і сённяшнюю сітуацыю ў краіне з вядучай мітынгу і даверанай асобай Ціханоўскай Зінаідай Міхнюк.

Беларускае Радыё Рацыя