У Пружанскай выбарчай акрузе зарэгістравалі ўсіх прэтэндэнтаў
У Пружанскай акруговай выбарчай акрузе №9 кандыдатамі ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь сталі ўсе сямёра прэтэндэнтаў.
Трое з іх ішлі шляхам збору подпісаў, чацвёра ад розных партый, кажа доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары”, сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:
– На больш чым з 4 тысяч подпісаў у трох прэтэндэнтаў, камісія знайшла толькі 4 несапраўдныя подпісы. Можа быць гэта і тлумачыць тое, што незалежныя назіральнікі былі дапушчаны да прысутнасці пры праверцы подпісаў. Чатыры вылучэнцы ад палітычных партый, ад Камуністычнай партыі Беларусі, Ліберальна-дэмакратычнай партыі, Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай партыі (Грамада) і ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Не ўзнікла ніякіх прытэнзій да дэкларацый кандыдатаў у дэпутаты.
Праўда, радасны момант прыйшлі раздзяліць толькі трое з сямі кандыдатаў.
Беларускае Радыё Рацыя