У Расеі анансавалі новыя сумесныя з Беларуссю маштабныя вайсковыя вучэнні
Начальнік Генеральнага штабу Узброеных сіл Расеі, першы намеснік міністра абароны Валерый Герасімаў заявіў, што ў наступным годзе на супольныя з Беларуссю вайсковыя вучэнні плануюць запрасіць вайсковыя кантынгенты з іншых краін-партнёрак.
-
Фота: korrespondent.net
«У наступным годзе асноўнымі мерапрыемствамі падрыхтоўкі Узброеных сіл стануць манеўры войскаў і сілаў „Захад-2023“ і супольныя аператыўныя вучэні Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі „Шчыт Саюзу — 2023“, — паведаміў Валерый Герасімаў на брыфінгу для вайсковых аташэ замежных дзяржаў.
