У Расеі арыштавалі семярых беларусаў, якія шукалі там прытулку
Пасля пратэстаў у Беларусі некаторыя ўдзельнікі, асцерагаючыся пераследу, уцяклі ў Расею. Аднак там іх арыштавалі на запыт Беларусі, і цяпер яны за кратамі чакаюць рашэння пра экстрадыцыю на радзіму, дзе на іх распачалі крымінальныя справы.
Зараз вядома пра семярых беларусаў, якім пагражае высылка ў Беларусь:
Вадзім Дубойскі (Берасце)
Андрэй Казіміраў (Берасце)
Яўген Шабалюк (Берасце)
Аляксей Кудзін (Маладэчна)
Сяргей Непагода (Маладэчна)
Андрэй Прылуцкі (Салігорск)
Мікалай Давідчык (Ліда)
Усяго сёлета Следчы камітэт Беларусі паслаў у Расею запыты на экстрадыцыю 39-ці чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: pravda.com.ua