У Расеі перастаюць адкрывацца беларускія незалежныя рэсурсы
18 гадоў таму
Раскамнагляд забараніў доступ да некаторых незалежных беларускіх, расейскіх і ўкраінскіх сайтаў. Нагодай для таго назвалі “ваенную цэнзуру”.
Вядома, што цяпер у Расеі не адкрываюцца сайты “Флагштока” і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Таксама не атрымаецца зайсці на сайты санкт-пецярбургскай рэдакцыі “Новай газеты”, люстэркавую старонку “Свободных медиа”, украінскі сайт “Історична правда”, праект Votvot ад “Радио Свобода”. Блакіроўка пачалася ад 17 чэрвеня. Цяпер адкрыць гэтыя рэсурсы на тэрыторыі Расеі атрымаецца толькі ўжываючы VPN.
Беларускае Радыё Рацыя