У Расеі ў самалёце збілі польскага дыпламата
Нападнік быў псіхічна неўраўнаважаным.
Падчас вяртання з камандзіроўкі ў самалёце Іркуцк-Масква збілі польскага дыпламата. Пра гэта заявіў кіраўнік прэс-службы МЗС Польшчы Артур Ломпарт, піша Do Rzeczy.
Нападніка, які, па словах сведкаў, з’яўляецца псіхічна неўраўнаважаным, затрымалі.
Дыпламат атрымаў неабходную дапамогу як з боку польскага консульства ў Маскве, так і Міністэрства замежных спраў Польшчы. Пра інцыдэнт паведамілі ў паліцыю. Дыпламат, прайшоў абследаванне ды вярнуўся ў Польшчу.
„Пасля прадастаўлення дыпламату дапамогі і яго вяртання, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Маскве звернецца да расейскіх уладаў з патрабаваннем растлумачыць абставіны інцыдэнту і прыцягнення вінаватага да адказнасці”, – гаворыцца ў заяве.
