У Расеі затрымалі Ігара Стралкова
17 гадоў таму
У Расеі затрымалі блогера і былога міністра абароны „ДНР” Ігара Стралкова (Гіркіна), паведамляе РБК.
Яго жонка паведаміла, што супраць яго выстаўленыя абвінавачванні паводле артыкула 282 Крымінальнага кодэксу Расейскай Федэрацыі (экстрэмізм).
Яго блогі сталі папулярнымі пасля таго, як ён стаў даваць сапраўдную інфармацыю з франтоў і крытыкаваць расейскае камандаванне і ўлады. Ëн першы ў Расеі спрагназаваў правал наступу на Данбасе і адступленне расейцаў з-пад Херсона. Апошнім часам яго крытыка Уладзіміра Пуціна стала радыкальнай.