У Расеі затрымана больш 1300 удзельнікаў акцый пратэсту
5 траўня па ўсёй Расеі затрымана больш 1300 удзельнікаў акцый пратэсту пад лозунгам „Ён нам не цар!”. Пра гэта паведаміла расейскае ОВД-инфо.
Удзельнікі акцый затрыманыя ў 21 горадзе па ўсёй Расеі.
Больш за ўсё затрыманых у Маскве (572 чалавекі), Пецярбургу (180) і Чалябінску (164). Далей ідуць Якуцк (75), Тальяці (63), Краснадар (48), Астрахань (45), Краснаярск (45), Калуга (28), Новакузнецк (27), Белгарад (20), Самара (19), Уладзімір (18), Варонеж (16), Пенза (7), Благавешчанск (6), Курган (6), Цвер (5), Кемерава (2), Екацерынбург (1), Томск (1).
У бальшыні гарадоў акцыі, правядзенне якіх абвесціў палітык Аляксей Навальны, былі не ўзгоднены. Паліцыя дастаткова брутальна затрымлівала іх удзельнікаў. Затрымліваліся ў тым ліку непоўнагадовыя.
Беларускае Радыё Рацыя