У Расеі знізілася колькасць прыхільнікаў Пуціна
Паводле дадзеных апытання Левада-цэнтра, колькасць прыхільнікаў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна знізілася на 8%, да 29%, у параўнанні з мінулым годам (37%).
Фота Reuters
Пра гэта паведамляе РБК. Акрамя таго, удзельнікам апытання было прапанавана пазначыць сваё стаўленне да Пуціна. Так, самымі папулярнымі адказамі сталі „Сімпатыя” (29%), „Не магу сказаць пра яго нічога дрэннага” (31%) і „Нейтральнае, абыякавае стаўленне” (17%).
Пры гэтым дырэктар Левада-цэнтра Леў Гудкоў патлумачыў, што зніжэнне сімпатыі звязана з адсутнасцю эмацыйнага ўздыму ў расейцаў, які быў звязаны з санкцыямі супраць Расеі і сітуацыяй з Крымам.
Раней паведамлялася, што ровень падтрымкі Уладзіміра Пуціна вырас з 80% у траўні да 81% у чэрвені.
