У расейскіх войскаў у Макееўцы вялізныя страты
У расейскіх войскаў у Макееўцы (акупаванай частцы Данецкай вобласці Украіны) вялізныя страты.
Удар па будынку прафтэхвучэльні з размешчанымі там мабілізаванымі быў нанесены ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня з рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS. Украінскі бок паведамляе пра сотні забітых (да 400 чалавек), расейскі бок афіцыйных дадзеных пакуль не дае, ваенныя карэспандэнты РФ пішуць пра дзясяткі забітых (да 70 чалавек). Мясцовыя жыхары сведчаць, што завалы ў Макееўцы разбіралі цэлы дзень.
Мабілізаваныя мусілі паўдзельнічаць у расейскім наступе на адным з участкаў фронту.
Беларускае Радыё Рацыя