У Саакашвілі пачаліся правалы памяці падчас галадоўкі
Стан здароўя былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі пагоршыўся, у яго з’явіліся праблемы з памяццю.

Пра гэта заявіў ягоны адвакат Ніка Гварамія, паведамляе тэлеканал Mtavari Arkhi. Гварамія паведаміў, што палітык адмаўляецца ад аглядаў дактароў, пакуль не будзе сфармаваная альтэрнатыўная медыцынская камісія.
Саакашвілі вярнуўся ў Грузію пасля васьмігадовай адсутнасці і напярэдадні правядзення ў краіне мясцовых выбараў. Быў затрыманы, распачата справа аб незаконным перасячэнні мяжы. І гэта справа стала пятай. Па двух ранейшых Саакашвілі завочна асуджаны на дзевяць гадоў пазбаўлення волі за збіццё дэпутата Валерыя Гелашвілі і забойства дэпутата Сандра Гіргвліяні. Яшчэ дзве справы распачатыя за перавышэнне службовых паўнамоцтваў і растрату бюджэтных сродкаў.
Экс-прэзідэнт пасля затрымання аб’явіў галадоўку 1 кастрычніка. Яго маці звярнулася да прэзідэнта Украіны Зяленскага з просьбай выратаваць сына.
Беларускае Радыё Рацыя
