У санкцыйны спіс ЕЗ дадалі супрацоўнікаў калоній, суддзяў і пракурораў



Сёння, 3 жніўня, Еўразвяз прыняў чарговы санкцыйны пакет у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Акрамя іншых, у спіс трапілі:

🔹 Аляксандр Карніенка (начальнік шклоўскай ПК-17);
🔹 Андрэй Пальчык (экс-начальнік наваполацкай ПК-1);
🔹 Аляксандр Кароль (старшы пракурор аддзела Генпракуратуры);
🔹 Пётр Арлоў (суддзя Мінскага гарадскога суда);
🔹 Руслан Машадзіеў (начальнік наваполацкай ПК-1);
🔹 Сяргей Карчэўскі (кіраўнік рэжымнага аддзела шклоўскай ПК-17);
🔹 Сяргей Маслюкоў (кіраўнік бабруйскай выхаваўчай калоніі №2);
🔹 Святлана Бандарэнка (суддзя суда Маскоўскага раёну Мінска);
🔹 Святлана Паходава (начальніца гомельскай ПК-4);
🔹 Таццяна Пірожнікава (суддзя суда Маскоўскага раёну Мінска);
🔹 Таццяна Гракун (пракурорка);
🔹 Валянціна Зянькевіч (суддзя);
🔹 Яўген Бубіч (начальнік бабруйскай ПК-2).

вясна