У Савеце ААН па правах чалавека абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі



На 47-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па сітуацыі ў Беларусі. На ёй выступіла спецдакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. Яна заявіла, што сітуацыя ў Беларусі імкліва пагаршаецца і што прычыны гэтага ў палітычным крызісе падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Марэн згадала пра 35 тысяч затрыманых, пра больш за паўтысячы палітвязняў і запатрабавала іх неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі. Яна гаварыла пра „атмасферу страху і беспакаранасці”, якая пануе ў Беларусі.

У дыялогу прыняло удзел 35 прастаўнікоў з розных краін і няўрадавых арганізацый.

„Мы працягнем працу з праваабаронцамі і калегамі з ААН, каб выкарыстоўваць усе даступныя інструменты ў ААН па аднаўленні законнасці ў Беларусі”, заявіла Святлана Ціханоўская.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: un.org