У Савеце па правах чалавека ААН абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі



У Савеце па правах чалавека ААН абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі.

5 ліпеня на 53-й сесіі Савета па правах чалавека ААН Фундацыя Дамоў правоў чалавека правядзе сайд-івэнт, прысвечаны сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Паведамляецца, што на гэтым мерапрыемстве гаворка будзе ісці пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, якая ўвесь час пагаршаецца. Асаблівая ўвага будзе нададзена найбольш сур’ёзным парушэнням, якія адбываюцца ў краіне, і неабходнасці прыцягваць міжнародную ўвагу шляхам пашырэння і ўзмацнення існуючых мандатаў КПЧ ААН.

Крыніца: t.me/viasna96