У СБУ адрэагавалі на скандальную заяву Ле Пэн наконт Крыма
Як перадавалі РИА Новости, кандыдатка ў прэзідэнты Францыі, лідарка партыі „Нацыянальны фронт” Марын Ле Пэн заявіла ў інтэрв’ю тэлеканалу BFMTV, што разглядае акупацыю Крыма Расеяй як законную.
У Службе бяспекі Украіны (СБУ) не выключылі, што Марын Ле Пэн будзе забароненны ўезд ва Украіну. Пра гэта ў каментары „Обозревателю” заявіў кіраўнік апарата Службы бяспекі Украіны Аляксандр Ткачук.
„Калі афіцыйныя асобы робяць такія заявы, то наша служба і міністэрства замежных спраў ацэньваюць іх і рэагуюць адпаведным чынам. Я не выключаю, што Ле Пэн будзе забаронены ўезд ці будуць прынятыя нейкія захады”, — сказаў Ткачук.
У той жа час кіраўнік апарата СБУ адзначыў, што пастанова наконт гэтага пытання залежыць не толькі ад спецслужбы, але і ад МЗС Украіны, бо пытанне тычыцца замежнага грамадзяніна.
