У СБУ адрэагавалі на справы „агентаў спецслужбаў Украіны”



У Службе бяспекі Украіны заявілі, што грамадзяне Украіны, якія працягваюць заставацца на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах расейска-украінскай вайны, знаходзяцца пад пагрозай правакацый.

„Таму Служба бяспекі Украіны папярэджвае ўкраінцаў пра небяспеку наведвання гэтай краіны”, — такім чынам СБУ пракаментавала заявы кіраўніцтва КДБ Беларусі пра затрыманне „украінскага шпіёна Паўла Купрыенкі”, які з’яўляецца ўкраінскім бізнесоўцам і двух нібыта „завербаваных ім беларусаў.

21-га кастрычніка ў эфіры „Беларусь-1” паведамілі пра затрыманне грамадзяніна Украіны Паўла Купрыенкі (супраць яго завялі крымінальную справу ў сувязі з „агентурнай дзейнасцю”) і дваіх беларусаў — Тараса Мачынскага і Дзмітрыя Салавянчыка (супраць іх распачалі крымінальныя справы пра „здраду дзяржаве”).