У Сейме Латвіі стварылі групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі



У Сейме Латвіі прайшла інаўгурацыя групы падтрымкі дэмакратычнай Беларусі. У імпрэзе ўзяла ўдзел прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык, паведамілі ў Кабінеце.

У групе падтрымкі дэмакратычнай Беларусі ўдзельнічае 10 дэпутатаў з пяці фракцый Сейма. Яе ўзначальвае Лэйла Расіма.

Аліна Коўшык вітала стварэнне парламенцкай групы сяброў Беларусі ў Сейме Латвіі: “Спадзяемся на яе плённую працу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі ўзамен тых састарэлых і слушна адрынутых сувязяў, якія латыскі парламент калісьці меў з інстытутамі лукашэнкаўскага рэжыму”, – зазначыла яна.

Беларускае Радыё Рацыя