У Сейме Літвы абмяркуюць план прыкрыцця мяжы з Беларуссю



Камітэт Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне абмяркуе пытанне пра ўніфікацыю абмежаванняў для беларусаў і расейцаў, паведаміў старшыня камітэта Лаўрынас Кашчунас, піша LRT. Ён паведаміў, што ў панядзелак абмеркаваў гэтае пытанне з прэзідэнтам краіны Гітанасам Наўседам. Кіраўнік камітэта выказаў надзею, што пасля таго, як у Беларусі пачала дзейнічаць расейская група “Вагнер”, у Сейме з’явіцца падтрымка такой ініцыятывы.

Некалькі месяцаў таму Сейм Літвы не падтрымаў ініцыятыву ўніфікацыі абмежаванняў для беларусаў і расейцаў. Быў прыняты больш мяккі варыянт законапраекта, не зважаючы на вета, накладзенае прэзідэнтам Наўседам.

Беларускае Радыё Рацыя