У Сейме Польшчы прайшло пасяджэнне прысвечанае сітуацыі на мяжы з Беларуссю



У Сейме Польшчы прайшло таемнае пасяджэнне камітэта па пытаннях адміністрацыі і ўнутраных спраў, чальцы якога азнаёміліся з інфармацыяй кіраўнікоў Міністэрстваў унутраных спраў, Міністэрства абароны і Міністэрства замежных спраў Польшчы на тэму сітуацыі на польска-беларускай мяжы, перадае „Польскае радыё”.

„Падалі дэпутатам шэраг сакрэтных звестак, якiя абгрунтоўваюць рашэнні”, – заявіў кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі па выніках пасяджэння.

Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў таксама станоўча ацаніў увядзенне на мяжы з Беларуссю рэжыму надзвычайнага становішча, якое, паводле яго слоў, дазваляе эфектыўна працаваць польскай памежнай службе, вайскоўцам і паліцыі.

Пры гэтым Марыюш Каміньскі адзначыў, што „надзвычайнае становішча давядзецца падоўжыць, калі памежны крызіс працягнецца”.

Нагадаем, 6 верасня Сейм Польшчы ўхваліў указ прэзідэнта Анджэя Дуды пра ўвядзенне надзвычайнага становішча ў памежнай зоне з Беларуссю.