У Шчэціне за незалежнасць выйшлі беларусы, палякі і ўкраінцы



20 снежня ў польскім Шчэціне адбылася 2-гая акцыя “За Незалежнасць”. Акцыя прымеркаваная да пагадненняў кіраўнікоў Беларусі і Расеі, паводле якіх былі падпісаныя 30 з 33 “дарожных мапаў”, што можа азначаць магчымае памяньшэнне незалежнасці Беларусі. Акцыя ў Шчэціне была прыкметная абсалютнай падтрымкай палякаў і іншых польскіх меншасцяў.

У самой акцыі прынялі ўдзел 20 чалавек, сярод якіх 3 грузіны, украінка і полька, да акцыі далучыўся польскі мінак!

Напярэдадні акцыі як суарганізатары Антось Койпіш і Францішак Цярэшка сустрэліся з неверагоднай падтрымкай польскага боку. У ваяводскай управе Шчэціна польскі чыноўнік знайшоў і ўключыў “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Паліцыя выказвала падтрымку, а мінакі палякі падзяку й падтрымку.

Мы паразмаўлялі з Паўляй, польскай студэнткай, якая ахвотна й шчыра прыняла ўдзел у акцыі:

“Я адчуваю сябе звязанай з гэтай краінай, паколькі там жыве мая сям’я”

– Паўля, ты прыняла ўдзел у акцыі за незалежнасьць Беларусі . Чаму гэта для цябе важна?

– Я паходжу з Беларусі, якая некалі была польскай (міжваенны перыяд). Мы разумеем, што чым бліжэй да нас межы Расеі, тым большую мы маем пагрозу. Таму мы маем вас падтрымліваць, каб самі ўтрымалі нашую незалежнасць.

– Маеш у Беларусі сям’ю, ці маеш нейкую духоўную сувязь з гэтым краем?

– Я адчуваю сябе звязанай з гэтай краінай, паколькі там жыве мая сям’я.

– Што скажаш пра самую акцыю, якія ўражаньні?

– Вельмі цешуся, што магла ўзяць у ёй удзел, вельмі пазітыўна.

Антось Койпіш, суарганізатар:

“Мы ня ведаем, што будзе з самой Расеяй праз дзесяць год, але мы бачым яе не аптымістычныя тэндэнцыі”

– Як прайшла нашая акцыя, якія былі складанасці?

– Тое, што адбываецца зараз, прымушае нас дзейнічаць. Большая частка нашай гісторыі была прысвечаная змаганню з Расеяй. Толькі 30 гадоў мы маем незалежнасць на заканчэнне акупацыі, што доўжылася доўгія стагоддзі.

– Чым кепская інтэграцыя з Расеяй?

– Мы бачым нашую гісторыю (ВКЛ), як сябе паводзіла Расея ў дачыненні да нас. Мы ня ведаем, што будзе з самой Расеяй праз дзесяць год, але мы бачым яе тэндэнцыі, каторыя для нас выглядаюць не аптымістычна. Варта прыгадаць бясконцыя войны (Аўган, Чачня, Грузія, Украіна) і стане больш зразумела!

Даніла Кахан, польскі беларус. Ад нараджэння лічыў сябе палякам, нарадзіўся і вырас у Польшчы. Але калі адкрыў беларускае паходжанне сваёй бабулі, стаў лічыць сябе беларусам.

“Палякі разумеюць, што калі ня будзе Беларусі, будуць расейскія танкі на польскай мяжы”

– Вам як чалавеку, народжаным у Польшчы, чым сённяшняя акцыя была важная?

– Я разумею, што акцыя ня мае практычнае значэнне. Інтэграцыя будзе нягледзячы на яе, але я не мог на ёй не быць!

– Ці тычыць гэтая акцыя Польшчу і польскі народ? Якія рэакцыі знаёмых палякаў?

– Статыстычна, палякам Беларусь абыякавая! Тое, што “Беларусь – не Расея” (плакат), пасля прачытання – да іх гэта даходзіла! З другога боку я перакананы, што маленькая жменька польскіх грамадзян выказвае такую салідарнасць і падтрымку і таму што яны разумеюць, што калі ня будзе Беларусі, будуць расейскія танкі на польскай мяжы!

Францішак Цярэшка, суарганізатар:

“Хай баяцца й плачуць расейцы, якіх іхнія ўлады натраўліваюць на наш народ! А мы не будзем баяцца, мы пераможам”

– Я глыбока перажываю за лёс нашай краіны, удзельнічаў у Варшаўскай і 2 Шчэцінскіх акцыях! Некалі каля 30 “дэпутатаў Незалежнасьці” аднавілі і нанова стварылі Беларусь. Я шчыра перакананы, што варта заўжды змагацца, нават калі вас 10-20 чалавек! Нас пачула Польшча, польскі ўрад і народ! Таму я выказваю шчырую ім падзяку й спадзяюся і заклікаю да афіцыйнай рэакцыі Польшчы (напрыклад санкцыі). Нашыя незалежніцкія дэмакратычныя Рухі маюць скласці падобныя просьбы да польскага ўрада! Рухам Салідарнасьці “Разам” (які ўзначальвае Вячаслаў Сіўчык) ужо падрыхтоўваюцца і пішуцца рэзалюцыі да польскага ўраду. Я веру, што гэта будзе мець эфект!

Пасля акцыі адбылася невялічкая творчая імпрэза альбо канцэрт ва Украінскім Доме. Спяваліся беларускія народныя песні, грузінскія, украінскія, польскія. Былі запрошаныя вядомыя беларускія музыкі, але праз невялікую колькасць удзельнікаў арганізатары адклалі іх прыезд.

Францішак Цярэшка для Беларускага Радыё Рацыя, Шчэцін

Фота: Францішак Цярэшка