У штабе Цапкалы пераправяраюць рэзервовыя подпісы



У штабе Валерыя Цапкалы пераправяраюць рэзервовыя подпісы і спадзяюцца на яго рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты.

Кіраўнік прэс-службы штаба Аляксей Урбан расказаў, што члены штаба правяраюць подпісы. «У нас было ў рэзерве 50 тысяч няздадзеных подпісаў,– адзначыў Урбан. – Людзі пераглядаюць, пераправяраюць кожны подпіс, каб да панядзелка 13 ліпеня ўсе подпісы былі правераныя, пераправераныя і раздаренный».

Паводле інфармацыі Цэнтарвыбаркама, дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў прэзідэнты падалі сем грамадзян, у тым ліку экс-кіраўнік Парка высокіх тэхналогій, былы чыноўнік і дыпламат Валерый Цапкала. Аднак яго могуць не зарэгістраваць, паколькі тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі прызналі сапраўднымі толькі 75 тысяч подпісаў грамадзян за яго вылучэнне пры неабходных 100 тысячах.

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты праходзіць з 5 па 14 ліпеня. Выбары прэзідэнта прызначаныя на 9 жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя