У штабе Ціханоўскай расказалі, як рыхтуюцца да перамоваў з уладай



Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў пра планы прымусу Лукашэнкі да дыялогу па ўрэгуляыванні палітычнага крызісу.

Франак Вячорка ў відэазвароце прызнаў: «Мы гатовыя размаўляць і вырашаць крызіс мірна. Рэжым — не гатовы». Вячорка распавёў, над чым цяпер працуе каманда Ціханоўскай:

– У траўні – чэрвені плануецца некалькі міжнародных канферэнцый, якія стануць пачаткам дыялогу па мірным вырашэнні крызісу ў Беларусі, палітычнай рэформе і правядзенні новых свабодных выбараў. Плануецца, што ўдзел возьмуць урады, парламентарыі і грамадзянская супольнасць як Беларусі, так і другіх краін. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі таксама будуць запрошаныя.

Вячорка заклікаў выкарыстоўваць пяць прынцыпаў негвалтоўнага пратэсту, якія назвала Святлана Ціханоўская, каб дамагчыся вызвалення палітвязняў і новых сумленных выбараў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа