У Швецыі дэпутаты прапанавалі выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сцяг
Тры шведскія дэпутаты звярнуліся да міністра замежных спраў краіны Анн Ліндэ з прапановай выкарыстоўваць на дзяржаўным роўні замест чырвона-зялёнага сцяга Беларусі – нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Яны лічаць, што такім чынам Швецыя прадэманструе сваю падтрымку дэмакратычнай апазіцыі Беларусі і ўсяму беларускаму народу.
“Для тых з нас, хто верыць у дэмакратыю і правы чалавека, выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга павінна стаць само сабою зразумелым”, — гаворыцца ў звароце. Паводле дэпутатаў, чырвона-зялёны сцяг, які “шырока выкарыстоўваецца ў якасці фону ў фільмах, у якіх апазіцыянеры вымушаныя прызнавацца ў меркаваных злачынствах, якіх яны ніколі не рабілі”, у цяперашніх умовах “закліканы надаць легітымнасць дыктатару, які не шкадуе сродкаў для пераследу журналістаў, актывістаў і іх сваякоў”.
Беларускае Радыё Рацыя