У Швецыі запрацавала беларуская амбасада
15 лістапада ў Стакгольме прайшла афіцыйная цырымонія адкрыцця амбасады Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя.
Прыгадаем, што дыпламатычныя дачыненні Менска і Стакгольма пагоршыліся ў 2012 годзе, калі 5 ліпеня аднаматорны самалёт з супрацоўнікамі шведскай кампаніі Studio Total перасёк мяжу Беларусі. Экіпаж правёў у паветранай прасторы краіны паўтары гадзіны, скінуўшы над Івянцом і на ўскрайку Менска дзясяткі плюшавых мядзведзікаў з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. 30 жніўня таго ж году амбасады Беларусі і Швецыі ў краінах спынілі сваю працу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: МЗС Беларусі
