У Сірыі ліквідаваны галоўны прапагандыст ІДзІЛ
Ваенна-паветраныя сілі кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША ліквідавалі аднаго з лідараў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Ваіла Адыля Хасана Салмана аль-Файяда, таксама вядомага як «доктар Ваіл». Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на Пентагон.
Мэтанакіраваная атака з паветра была праведзена паблізу горада Рака, адміністрацыйнага цэнтра захопленых Ісламскай дзяржавай тэрыторый у Сірыі. Адзначаецца, што «доктар Ваіл» быў так званым «міністрам інфармацыі» і адказваў за пытанні прапаганды. Як растлумачыў прадстаўнік Пентагона Пітэр Кук, аль-Файяд курыраваў выраб прапагандысцкіх відэа-матэрыялаў тэрарыстаў, якія паказваюць катаванні і пакаранні.