У Сірыі разбіўся самалёт РФ – загінулі 32 асобы
У Сірыі пры заходзе на пасадку на авіябазе Хмеймім упаў расейскі транспартны самалёт Ан-26. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Расеі, перадае РІА Новости.
Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі 32 чалавекі — 26 пасажыраў і шэсць членаў экіпажу. Згодна з дакладам з месца катастрофы, агнявога ўздзеяння на самалёт не было.
У Мінабароны Расеі дадалі, што вывучэннем магчымых версій прычын здарэння зоймецца камісія ваеннага ведамства.
Аварыя адбылася ў аўторак, 6 сакавіка, прыкладна ў 15:00. Самалёт сутыкнуўся з зямлёй, не даляцеўшы прыкладна 500 метраў да пасадачнай паласы.
