У склад участковых камісій уключаны толькі 32 апазіцыянеры з 516-ці
Пра гэта паведаміла журналістам кіраўнік Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына. Паводле яе словаў, усяго у склад камісій уваходзіць 66 тысяч 941 чалавек.
– І ўсяго ўключана і ўвайшло ў склад камісій 32 чалавекі, вылучана з грамадскіх аб’яднанняў падобнай накіраванасці было 516.
Па інфармацыі Ярмошынай, са 172 чальцоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, вылучаных у камісіі, прайшлі ў іх склад – 4 чалавекі, са 147 сяброў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» – 21, з 96 прадстаўнікоў Партыі БНФ – 2, з 49 сяброў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) – 3.
Ад грамадскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Скарыны быў вылучаны 1 чалавек – і быў прыняты ў камісію, ад грамадска-палітычнага руху «БНФ «Адраджэнне» – 51 чалавек, прайшоў 1.
Беларускае Радыё Рацыя