У склад участковых камісій вылучана больш за 73 тысячы чалавек



У склад 5.971 участковай выбарчай камісіі вылучана 73.278 чалавек. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Цэнтрвыбаркама.

Грамадзяне шляхам падачы заяў вылучылі ў склад участковых камісій 27.463 чалавекі, працоўныя калектывы — 9.257, грамадскія аб’яднанні — 36.593, у тым ліку палітычныя партыі — 4.272.

З палітычных партый найбольшую колькасць чалавек ва ўчастковыя камісіі вылучыла Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 1.141, а таксама Камуністычная партыя Беларусі — 988. Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя вылучыла ва ўчастковыя камісіі 660 чалавек, Беларуская аграрная партыя — 655, Рэспубліканская партыя — 310, Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды — чатыры. Апазіцыйныя Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя левых „Справядлівы свет”, Партыя БНФ і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) вылучылі адпаведна 223, 169, 80 і 42 сваіх прадстаўнікі.

„Белая Русь” вылучыла ў склад участковых камісій 4.626 чалавек, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 4.066, Беларускі саюз жанчын — 4.344, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — 3.160, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — 9.350.

Участковыя камісіі будуць створаныя не пазней за 27 ліпеня раённымі, гарадскімі выканаўчымі камітэтамі і мясцовымі адміністрацыямі.

Незалежныя назіральнікі лічаць фармаванне ўчастковых камісій адным з ключавых момантаў для ацэнкі выбараў, бо менавіта гэтыя камісіі праводзяць падлік галасоў на ўчастках для галасавання. Паводле вынікаў фармавання тэрытарыяльных і акруговых камісій назіральнікі адзначалі традыцыйна нізкі працэнт праходжання ў іх склад прадстаўнікоў апазіцыйных партый.

Так, у кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары” заяўлялі, што растлумачэнні Цэнтрвыбаркама аб парадку фармавання камісій па выбарах у парламент на практыцы не прывялі да большага палітычнаму плюралізму.

БелаПАН