У спісах ініцыятывы „Dissidentby” 337 вязняў



Заяўленыя мэты згаданай кампаніі — падтрымка палітвязняў.

Пра тое, чаму гэтая лічба адрозніваецца ад кансалідаванай лічбы праваабарончых арганізацый у 214 палітзняволеных, адказвае адзін са стваральнікаў ініцыятывы Вячаслаў Касінераў:

– Мы залезлі ў гэтую тэму ў самым пачатку нашай кампаніі. Вызначылася, што на жаль большая частка ўсіх кейсаў, якія прызнаюцца палітычнымі тытульнымі арганізацыямі – гэта кейсы, якія праходзяць па крытэры „вязні сумлення”. Гэта такі крытэр, які характарызуецца тым, што чалавек выключна за свае погляды падвяргаецца пераследу. Па крытэрах ПАСЕ яны больш шырокія, чалавек можа быць афіцыйна прызнаны палітзняволенымі на міжнародным роўні, калі ён абараняў сябе ад злачынных дзеянняў.  

„Dissidentby” як і шэраг іншых ініцыятываў аказвае фінансавую, матэрыяльную, інфармацыйную, а часам і прававую падтрымку вязням у Беларусі. Звязацца з імі можна праз сацыяльныя сеткі.

Беларускае Радыё Рацыя