У судзе аспрэчвалі неўключэнне Тамары Шчапёткінай у склад выбарчай камісіі



Суд Бярозаўскага раёна ў асобе старшыні суда Наталлі Вакульчык не задаволіў скаргу бярозаўскіх грамадзян.

Яны прасілі прызнаць неўключэнне Тамары Шчапёткінай у раённую выбарчую камісію неправамерным і абавязаць прэзідыум Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў і Бярозаўскі райвыканкам прыняць новае рашэнне і ўключыць Тамару Шчапёткіну ў склад камісіі. Шчапёткіну не ўкючаюць каторы год у выбарчыя камісіі з-за адсутнасці досведу. Галоўны спецыяліст юрыдычнага аддзела  Бярозаўскага райвыканкама Андрэй Бяласік, прысутны ў судзе, сказаў, што ўсё было зроблена правільна:

– Я лічу, што парушэння Выбарчага заканадаўства не было. Не маю кампетэнцыі адказаць, дзе вам набыць вопыт.

Прысутныя ў судзе падпісанты заявы лічаць, калі чалавек вельмі добра ведае Выбарчы кодэкс, як было сказана пры стварэнні камісіі і паўторана юрыстам у судзе, то пра які вопыт гавораць улады:

– Усё было зразумела, чаму не ўключаюць прадстаўніка апазіцыі ў камісію.

– У другога кандыдата ў гэтую камісію – у Сахарушы – ёсць гэты досвед. Ён быў у складзе і не адной участковай выбарчай камісіі. Але яго не ўключылі.

Паводле прысутных у судзе, неўключэнне апазіцыйных прадстаўнікоў у раённую выбарчую камісію – гэта падрыхтоўка да фальсіфікацый для  забеспячэння Лукашэнку шостага тэрміну.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя