У Таццяны Караткевіч на Берасцейшчыне – 200 чалавек
З фармаваннем ініцыятыўнай групы ў падтрымку магчымага кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч на Берасцейшчыне ёсць пэўныя праблемы па раёнах.
Далёка не ўсе раёны на дадзены момант уключыліся ў гэтую работу, кажа намеснік старшыні Берасцейскай абласной Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і актывіст кампаніі „Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў:
– Напрыклад, Ганцавіцкі і Ляхавіцкі ў спісе ніводнага чалавека няма, я думаю, што мы супольнымі намаганнямі знойдзем. Камянецкі раён, не шмат у Пружанскім раёне, канешне заўсёды ў нас быў праблемным горад Кобрын і Кобрынскі раён. Мы сёння робім дадатковыя заявы, каля 18 чалавек прыйшло да нас праз інтэрнэт.
Паводле Валянціна Лазарэнкава, на сённяшні дзень 200 чалавек ужо пагадзіліся працаваць падчас выбарчай кампаніі на Таццяну Караткевіч. Спіс ініцыятыўнай групы павінен быць пададзены не пазней 17 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце