У Тбілісі адбылася акцыя пратэсту супраць агрэсіі Расеі ва Украіне
У грузінскай сталіцы Тбілісі адбылася акцыя пратэсту супраць агрэсіі Расеі ва Украіне. На антываенным мітынгу сабралося каля пяці тысяч чалавек. Сярод якіх украінцы, беларусы, грузіны і рускія.

– Боль у душы за ўкраінскі народ, за беларускі народ. Два вар’яцкія дзяды вырашаюць мільёны лёсаў.
– Я, на жаль, зараз у другой краіне, прыехаць у Расея не магу. Я думаю, гэта мінімум што мы павінны зрабіць, кожны з нас, выказаць пратэст у любой форме.
– Гэта боль, бо я разумею, што нашыя хлопцы і дзяўчаты, які нас абараняюць, яны будуць гінуць за сваю краіну, каб была незалежнай і вольнай.
Удзельнікі тбіліскага мітынгу асудзілі імперыялістычную палітыку Уладзіміра Пуціна на постсавецкай прасторы.







Беларускае Радыё Рацыя
