У ЦВК патлумачылі, чаму на рэферэндуме не будуць працаваць участкі за мяжой



Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала “Беларусь-1” пракаментаваў рашэнне не ствараць участкі для галасавання за мяжой і звязаў гэта “з шэрагам прычын”, – піша Reform.by.

“Парадку недзе траціны нашых дыппрадстаўніцтваў не адкрываюць таму, што колькасць людзей, якія могуць галасаваць на гэтым участку, меншая за 20 чалавек..”, — растлумачыў ён. Другой падставай не адкрываць участкі ён назваў немагчымасць поўнавартасна арганізаваць работу ўчасткаў у некаторых краінах з прычыны аптымізацыі дыпламатычнага корпуса. Таксама ён згадаў пытанні бяспекі, у тым ліку эпідэміялагічную бяспеку.

Адзначым, што ў жніўні 2020 года на бальшыні замежных участкаў Лукашэнка пацярпеў паразу ад Святланы Ціханоўскай, некалькі паслоў выступілі супраць гвалту і за дэмакратычныя выбары без фальсіфікацый, што справакавала сур’ёзныя перамены ў шэрагах беларускай дыпламатыі.