У Турцыі ўведзены рэжым надзвычайнага становішча
У Турцыі на тры месяцы ўведзена надзвычайнае становішча. З часу няўдалай спробы вайсковага перавароту ўноч на 16-га ліпеня 50 тысяч чалавек арыштаваныя, звольненыя або адхіленыя ад працы, паведамляе ВВС.
Ён будзе дзеіць цягам бліжэйшых трох месяцаў, паведамілі ўлады. Прэзідэнт краіны Рэджэп Эрдаган патлумачыў, што прыняў такое рашэнне з-за нядаўняй спробы вайсковага перавароту. Таксама ён заявіў, што арышты будуць працягвацца. Абвінавачанні ў спробе перавароту пачулі 99 генералаў і адміралаў узброеных сілаў краіны. А гэта амаль траціна ад агульнай колькасці вышэйшых афіцэраў краіны. 1 577 дэканаў універсітэтаў вымушана падалі ў адстаўку. Зачынены 626 навучальных установаў.
Турэцкае кіраўніцтва не выключае ўдзел замежных дзяржаў у спробе ваеннага перавароту. Як сказаў у ітэрв’ю тэлеканалу „Аль-Джазіра” прэзідэнт Эрдаган, з часам усе сувязі будуць раскрытыя. Анкара раней звінаваціла ў арганізацыі мецяжу апазіцыйнага ісламскага прапаведніка Фетхулаха Гюлена, які пражывае ў ЗША. Гюлен гэтыя абвінавачванні адпрэчвае. Эрдаган тым часам заявіў, што арышты ў Турцыі будуць працягвацца. Паводле апошніх звестак ужо затрыманыя больш 9 тысяч чалавек.
На думку многіх аналітыкаў такая вялікая колькасць затрыманых і арыштаваных выразна сведчыць пра тое, што Эрдаган імкнецца ўсталяваць асабістую дыктатуру, пра гэта сведчыць і выразная антыамерыканская рыторыка Эрдагана і ўсе яго апошнія захады. Пад выглядам змагання з дзяржаўным пераваротам арыштоўваюцца ўсе палітычныя супраціўнікі цяперашняга прэзідэнта Турцыі.
Беларускае Радыё Рацыя