У Варшаве абмеркавалі стасункі Беларусі з НАТА



«НАТА – Беларусь. Павышэнне дасведчанасці дзеля даверу і стабільнасці» – пад такім загалоўкам ў Варшаве прайшла канферэнцыя з ўдзелам экспертаў з цэнтральнай ды усходняй Еўропы.

Павал Усаў з Цэнтра палітычнага аналізу ды прагнозу адзначае, што афіцыйны Менск пакуль разглядае НАТА як ворага.

Пакуль наша краіна па-першае, знаходзіцца ў межах аўтарытарнай сістэмы, а па-другое, пакуль гэтая аўтарытарная сістэма цягне Беларусь на Усход разглядаць магчымасці і перспектывы сур’ёзных адносін з НАТА і з Захадам як такім немагчыма, але аналітыка такая рэч, якая павінна займацца таксама і магчымасцямі.

Аднак як даводзіў падчас канферэнцыі праф. Андрэй Вардамацкі з Беларускай аналітычнай майстэрні,  беларусы за добрасуседзкія адносіны з Расеяй, але і за самастойнасць

Калі мы будзем пытаць, ці хацелі б вы, каб Беларусь стала часткай Расейскай Федэрацыі у строга юрыдычным сэнсе, як Татарстан, Калмыкія ці іншыя часткі Расейскай Федэрацыі, то можна казаць, што толькі 4-5% беларусаў хочуць такога ўваходжання менавіта ў юрыдычным сэнсе гэтага слова.

Канферэнцыю, у якой прынялі ўдзел эксперты з  Беларусі, Польшчы, Славаччыны, Украіны ды ЗША, ладзіў Беларускі дом ў Варшаве пры падтрымцы фонду Маршала.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя