У Варшаве абмяркоўваюць пытанні бяспекі на Блізкім Усходзе (абноўлена)



Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная пытанням міру і бяспекі на Блізкім Усходзе, якая праходзіць у гэтыя дні ў польскай сталіцы, насамрэч можа датычыць расейскай пагрозы з усходу. Аб важнасці пытання сведчыць прыбыццё ў Варшаву дзяржсакратара ЗША.

Раман Якаўлеўскі:

– Тое, што Пампэо асабіста прыбыў у Варшаву, сведчыць пра тое, што мэта – кансалідаваць, адрадзіць паўнавартасную Еўраатлантычную салідарнасць. А гэта безумоўна тычыцца, напрыклад, падтрымкі Украіны, і Расею трымаць у тонусе.

Многія невыпадкова ахрысцілі канферэнцыю антыіранскай. Словы незадаволенасці ад сустрэчы палітыкаў сусветнага фармату ў Варшаве гучалі і з Менска, кажа Раман Якаўлеўскі:

– Іранскі амбасадар у Менску зрабіў вельмі цікавыя заявы наконт ролі Ірана ў свеце. Паводле яго, Іран быў адзінай у свеце краінай, якая афіцыйна падтрымала рэжым Асада. Вось гэта дзіўна выглядае. Бо мы ведаем, што доўгі час і паўнавартасна беларуская амбасада працуе ў Дамаску. Заўсёды мы чуем ад Лукашэнкі пра безумоўную падтрымку і Асада, і Мадуры. Ён усіх падтрымлівае.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

***

Дэлегацыі са звыш шасцідзесяці краін свету  прымуць удзел у “Блізкаўсходняй канферэнцыі”, што пачынаецца сёння ў Варшаве.  Двухдзённая сусрэча на ўзроўні міністарў замежных справаў  прысвечаная пытанню бяспекі на Блізкім Усходзе, яе ладзяць  Польшча і ЗША.

Як паведамляе польскае знешнепалітычнае ведамства, галоўныя тэмы канферэнцыі – гэта рэгіянальныя крызісы ды іх наступствы для цывільнага насельніцтва на Блізкім Усходзе, кібербяспека і новыя пагрозы ў галіне энергетыкі, барацьба з экстрэмізмам і яго фінансаваннем. 

Кажа польскі палітолаг і журналіст Радаслаў Сікорскі:

– З аднаго боку наш урад едзе ў Брусель, узгадняе пазіцыю ўсяго Еўрапейскага Звяза, на Еўрапейскай Радзе, на ўзроўні Міністэрства замежных спраў, якая датычыць Ірана, Брэксіта. Потым ён дае зразумець, што не згаджаецца з пазіцыяй за якую Польшча галасавала. Гэта абуджае пачуццё нашай нелаяльнасці, таму рэпутацыя краіны можа быць страчана.

Напярэдані ў Варшаве адбылася сустрэча міністра замежных справаў Польшчы Яцэка Чапутовіча і дзяржсакратараа ЗША Майка Пампэо.  Сёння ў Варшаву з трохдзённым візітам прыбудзе віцэ-прэзідэт ЗША Майк Пэнс, які выступіць на канфэрэнцыі. Запланаваная ягоная сустрэча з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. 

Сёння ў Варшаве будзе таксама падпісаная амерыканска-польская дамова на пастаўку амерыканскага комплксу ракетнай артылерыі далёкага абсягу HIMARS. Удзел у „Блізкаўсходняй канфэрэнцыі” ў Варшаве прыме таксама прэм’ер-міністр Ізраіля Беньямін Натаньягу.  Польская штодзёнка “ Жэчпосполіта” піша пра планы Вашынгтона ўмацаваць усе тыпы ўзброеных сіл у Польшчы: часткова – на ратацыйнай аснове, часткова – на сталай. Але коштам павінна быць не толькі падтрымка Амерыкі ў супрацьстаянні з агрэсіўнасцю Расеі, што для Польшчы не з’яўляецца праблемай, але таксама і на Блізкім Усходзе, і ў канфрантацыі ЗША з Кітаем.

Фота TVP Parlament