У Варшаве абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі



Кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык заявіў, што сёння лідары польскіх партый атрымаюць запрашэнні на перамовы аб сітуацыі ў Беларусі. Сустрэча павінна адбыцца ў бліжэйшую сераду.

Еўразвяз не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў у гэтай краіне – вынікае з паведамлення кіраўніка Еўрапейскай Рады, апублікаванага некалькі дзён таму.

Паводле падлікаў незалежных СМІ, колькасць удзельнікаў учорашняй акцыі пратэсту ў Менску магла перавысіць 100 тыс. Самыя смелыя ацэнкі кажуць нават пра 250 тыс. чалавек. Хочам даць зразумець рэжыму Лукашэнкі, што трэба весці перамовы, якія прывядуць да дэмакратызацыі Беларусі, – заявіў раней прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі пасля саміту лідараў Еўразвязу. „Уся Еўрапейская Рада недвухсэнсоўна асудзіла хаду выбараў у Беларусі. Іх варта паўтарыць, каб іх можна было лічыць сумленна праведзенымі, свабоднымі і дэмакратычнымі”, – лічыць прэм’ер-міністр Польшчы. Таксама Матэвуш Маравецкі на пытанне аб антыпольскай рыторыцы Аляксандра Лукашэнкі заявіў, што Лукашэнка ў момант крызісу шукае знешняга ворага.

Беларускае Радыё Рацыя