У Варшаве адбудзецца з’езд расейскай апазіцыі



8-11 чэрвеня ў Варшаве адбудзецца Трэцяя сесія З’езду Народных Дэпутатаў Расеі. Падчас яе плануецца абмеркаваць працу над праектам Канстытуцыі пераходнага перыяду; уладкаванне мясцовага самакіравання ў постпуцінскай Расеі; акт аб вызваленні і рэабілітацыі палітзняволеных; праекты рэзалюцый З’езда дэпутатаў па ўзаемаадносінах з Польшчай і еўрапейскімі суседзямі Расеі і іншае.

“Таксама мы запрасілі да ўдзелу ў мерапрыемстве і нашых калег з Беларусі”, – расказвае расейскі прафесар, фізік і дзяржаўны дзеяч, які вымушана з’ехаў, Уладзімір Панамароў:

Мы зусім не выкарыстоўваем гэты патэнцыял, які ёсць у расейцаў і беларусаў. Трэба ж цудоўна разумець, што свабода Беларусі ляжыць праз перамогу дэмакратычнай апазіцыі ў Расеі. Беларусы павінны разумець, што аб’ядноўваючыся з расейскай апазіцыяй, яны вырашаюць свае задачы. Трэба адзінае, калі дамаўляешся з расейскай апазіцыяй, трэба паставіць жорсткае патрабаванне, вы павінны гарантаваць, што мы не толькі ваюем разам супраць Пуціна і Лукашэнкі, але мы пасля перамогі дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расеі, Беларусь стане свабоднай дэмакратычнай краінай.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

З’езд народных дэпутатаў быў створаны ў лістападзе 2022 года як пратапарламент будучай Расеі па ініцыятыве шэрагу былых і дзейных расейскіх дэпутатаў рознага ўзроўню.

Беларускае Радыё Рацыя