У Варшаве адбылася сустрэча прэзідэнтаў Польшчы і ЗША
“Польскі народ можа адчуваць сябе ў бяспецы, бо амерыканцы і НАТО выканаюць свае абавязацельствы”, – сказаў прэзідэнт Злучаных Штатаў Барак Абама падчас сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам перад адкрыццём саміту НАТО ў Варшаве.
Польскі прэзідэнт адзначыў, што народ Польшчы ўдзячны за гэтыя словы і гарантыю бясьпекі з боку ЗША і НАТО:
– Рашуча падтрымліваем узмацненне ваеннага патэнцыялу НАТО ў гэтай частцы Еўропы, якую мы называем усходнім флангам НАТО. Дзякуем за гэтыя дзеянні. Мы мелі з прэзідэнтам ЗША вельмі канструктыўную размову. Дзякуй, што пан прэзідэнт прыняў мае спачуванні, бо трагічная інфармацыя пра падзеі ў Даласе, вядома, дайшла і да нас.
Як стала вядома, у Даласе ад стрэлаў снайпераў загінула 5 паліцэйскіх , якія ахоўвалі мірную дэманстрацыю супраць насілля паліцэйскіх.
8 ліпеня ў Варшаве пачаўся двухдзённы саміт НАТО і членаў альянсу. Сярод запрошаных госьцей і прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота KancelariaPrezydenta