У Варшаве адбылася сустрэча з палітыкам Андрэем Саннікавым



У Варшаве адбылася сустрэча з палітыкам Андрэем Саннікавым.

Падчас яе дзеяч узгадаў сваё змаганне за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі, а таксама адказаў на пытанні ўдзельнікаў падзеі. Акрамя таго, Андрэй Саннікаў распавёў, як цяпер можна дапамагчы палітвязням.

– Напрыклад, ёсць такая недзержаўная арганізацыя Libereco. Цудоўная кампанія. Яны „хросных” шукаюць сярод палітыкаў, сярод парламентарыяў. І даволі шмат „хросных” у нашых палітвязняў. „Хросныя” розныя ёсць. Яны пачалі гэтую кампанію, калі я яшчэ сядзеў. Дык вось маёй „хроснай” была даволі ўплывовая палітык у Нямеччыне. Нічога не рабіла. Яна толькі ездзіла па канферэнцыях і казала: я „хросная” Саннікава. І гэта ўсё. А вось хросны Бандарэнкі Марэк Мігальскі, які быў тады ў Еўрапарламенце, – ён выратаваў яго жыццё.

Сустрэчы адбылася ў касцёле святога Аляксандра, уваход на мерапрыемства быў вольным.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя