У Варшаве праходзяць пратэсты апазіцыі
Начное галасаванне па бюджэце нелегітымае, дэпутаты „Грамадзянскай платформы” застануцца ў пленарнай зале паседжанняў Сейма да аўторку 20 снежня – заявіў сёння лідар партыі Гжэгаш Схетына.
Пасля перапынку ў паседжанні дэпутаты ад “Права і справядлівасьці” перанесьлі паседжанне ў іншую залу і там прайшлі галасаванні над бюджэтам без удзелу апазіцыі.
Ля будынка Сейма ўжо ноччу сабраліся дэманстранты. 3 гадзіны ночы дэпутаты ад “Права і справядлівасьці” ў суправаджэнні паліцыі пакінулі Сейм. Яраслаў Качыньскі назваў пратэст апазіцыі хуліганствам.
– Гэтая барацьба прыняла выгляд парламентарнага хуліганства, і гэтае хуліганства мусіць быць спынена.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Пратэст ля Сейма працягваецца, апоўдні асобная дэманстрацыя пачалася ля прэзідэнцкага палаца. Дэманстранты патрабуюць, каб прэзідэнт Анджэй Дуда выказаўся наконт апошніх падзеяй.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: РБК
