У Варшаве прайшлі дэбаты „Польшча – Беларусь – Украіна. Супраца і выклікі”



Дэбаты „Польшча – Беларусь – Украіна. Супрацоўніцтва і выклікі” адбыліся сёння, у панядзелак, 12-га чэрвеня, у Варшаве. Цягам падзеі яе ўдзельнікі, сярод якіх былі грамадскія і палітычныя дзеячы, абмяркоўвалі цяпершнюю сітуацыю і перспектыву краін.

“Асноўнай мэтай дыскусіі было данесці да аўдыторыі тую сітуацыю, якая склалася ў Беларусі, і магчымыя шляхі выхаду”, – расказвае адзін з выступоўцаў мерапрыемства, беларускі палітолаг Павел Усаў:

Канешне, збольшага ніхто не глядзіць на бліжэйшую перспектыву з аптымізмам, улічваючы тую сітуацыю, якая разгортваецца ва Украіне, і тое, што ў Беларусі з’явіцца ядзерная зброя. Гэта ўсё больш і больш пашырае Расею ў Беларусі, стварае ўмовы, пры якіх магчымасці для перамен мінімалізуюцца. Ну, але калі мы кажам пра патэнцыял перамен для Беларусі, ён усцяж у Беларусі ёсць.

„Польшча – Беларусь – Украіна. Супрацоўніцтва і выклікі” ладзілася ў Беларускім Доме.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацы