У Варшаве сустрэліся кіраўнікі Рад бяспекі чатырох краін



Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан сустрэўся ў Варшаве з сакратарамі Рад бяспекі Беларусі, Украіны і Польшчы. Пра гэта сведчыць здымак і подпіс да яго, які Болтан апублікаваў у сваім твітары.

«Я вельмі рады пачаць сёння ў Варшаве размову з маімі польскім, украінскім і беларускімі калегамі. Мы падзяляем агульныя праблемы з нагоды стабільнасці ў рэгіёне і імкнемся да ўмацавання суверэнітэту і бяспекі нашых народаў», – напісаў Джон Болтан.​