У Варшаве сустрэліся міністры ўнутраных спраў краін Балтыі і Польшчы (абноўлена)
У Варшаве сустрэліся міністры ўнутраных спраў краін Балтыі і Польшчы.

З мэтай ацаніць сітуацыю на мяжы з Беларуссю. Міністр унутраных спраў Латвіі Марыс Кучынскіс заявіў, што, верагодна, яшчэ не будзе прынятае рашэнне пра закрыццё межаў ЕЗ-а з Беларуссю, паведамляе Delfi.

Па словах Кучынскіса, у Варшаве адбудзецца абмен падрабязнай інфармацыяй. Важна будзе „прадэманстраваць агульныя пазіцыі і салідарнасць”. Нядаўна сітуацыю абмеркавалі кіраўнікі памежных служб Польшчы, Літвы і Латвіі. Гаворка ішла і пра магчымую пагрозу з боку вагнераўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі.

Нядаўна Літва часова закрыла пункты пропуску „Шумскас” і „Цвярачус” на мяжы з Беларуссю (з беларускага боку — „Лоша” і „Відзы” адпаведна). У МЗС РБ лічаць, што закрыццё пунктаў пропуску адбылося „пад надуманымі падставамі”, а сапраўдная мэта — стварыць перашкоды для літоўцаў, якія наведваюць Беларусь.

