У Варшаве ўшанавалі памяць Нямцова і падтрымалі Саўчанку



Словы “Забілі Нямцова, забіваюць Саўчанку” былі адным з галоўных лозунгаў акцыі пратэсту. Расейцы, украінцы, палякі і беларусы, якія знаходзяцца ў Варшаве, выйшлі на Замкавую плошчу, каб ушанаваць памяць забітага лідара расейскай апазіцыі Барыса Нямцова, а таксама падтрымаць Надзею Саўчанку, якая незаконна ўтрымліваецца ў маскоўскай турме.

???????????????????????????????

Беларускі палітык Андрэй Саннікаў заклікаў Надзею Саўчанку спыніць галадоўку.

Непатрэбная гэта смерць нам. Бо яна шмат робіць не толькі для народа Украіны, але для ўсіх нас. Яна патрэбная і ворагам. І так супала, што самы выбітны расейскі палітык быў забіты. Ён быў адным з тых, хто ніколі не сумняваўся, што Беларусь – гэта незалежная краіна, якая павінна быць свабоднай. І яго смерць – вялікая страта для нас.

Марыя Макарава, прадстаўнік камітэта “За свабодную Расею” выказала меркаванне, што сённяшнія дзеянні Крамля накіраваны ў першую чаргу на тое, каб пазбавіць расейскае грамадства сілаў і жадання змагацца.

–  Мы хочам дэмакратычнай і свабоднай Расеі, стараемся змагацца з рэжымам Пуціна, наколькі дазваляюць нам нашыя магчымасці. Расея – гэта ж не толькі Пуцін, гэта і мы – маладое пакаленне расейцаў, якія жадаюць іншай Расеі. Нават 16% расейцаў, якія не падтрымліваюць Уладзіміра Пуціна, – гэта некалькі мільёнаў людзей. Расея – вялізная краіна з цэлым пакаленнем вольных людзей.

На акцыі выступілі вядомныя палітыкі і грамадскія дзеячы Польшчы, Расеі, Украіны, Татарстана і Беларусі.

[Not a valid template]

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтаркі

* * *

Вызваліць украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку і спыніць расейскую агрэсію ва Украіне – пад такімі заклікамі прайшоў мітынг у Варшаве. Таксама ўдзельнікі ўзгадвалі забітага расейскага палітыка Барыса Нямцова. Сярод прысутных на мітынгу былі такія вядомыя палякі як галоўны рэдактар “Газеты выборчай” Адам Міхнік:

– Я тут таму, што салідарны з тымі людзьмі, якія прыйшлі сюды бараніць Надзею Саўчанку, якая знаходзіцца ў расейскай турме на мяжы са смерцю, а таксама ў знак салідарнасці з забітым Барысам Нямцовым. Мы – палякі – памятаем той час Салідарнасці, калі нам таксама была патрэбна дапамога і падтрымка.

Удзельнікі мітынгу ў Варшаве скандавалі «Мы хочам свабоднай Расеі!», «Слава Украіне!», трымалі транспаранты з надпісамі «Барыс забіты, Надзею забіваюць», «Захопнікі — прэч з Крыма». З прамовай выступіў і прадстаўнік крымска-татарскага народу.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава