У Варшаве забаранілі марш нацыяналістаў
Улады Варшавы забаранілі правядзенне маршу нацыяналістаў і правых радыкалаў у дзень 100-годдзя незалежнасці Польшчы. Адпаведную заяву зрабіла ў сераду, 7 лістапада, на прэс-канферэнцыі сталічны прэзідэнт Ханна Гранкевіч-Вальц.
Рашэнне прынятае ў сувязі з тым, што „Варшава ўжо досыць пакутавала ад агрэсіўнага нацыяналізму”, адзначыла яна.
Акрамя таго, па словах прэзідэнта, паліцыя не зможа забяспечыць грамадскі парадак падчас маршу.
