У Венесуэле пасадзілі ў турму лідараў апазіцыі
У Венесуэле двух лідараў апазіцыі, якія раней знаходзіліся пад хатнім арыштам, адправілі ў турму. Пра гэта паведамляе AFP.
Яшчэ ў ноч на 1 жніўня Леапольда Лопеса і Антоніё Лядэсму вывезлі з дома супрацоўнікі выведкі.
AFP піша, што ў заяве Вярхоўнага суда Венесуэлы гаворыцца, што Лопес і Лядэсма былі змешчаны назад у турму, паколькі парушылі ўмовы хатняга арышту, зрабіўшы палітычныя заявы.
Уладам нібыта давялося дзеіць неадкладна, таму што яны атрымалі інфармацыю пра намер апазіцыянераў уцячы.
Лопес і Лядэсма – два сама ведамыя лідары апазіцыі ў Венесуэле. Абодва заклікалі байкатаваць выбары ў так званую канстытуцыйную асамблею, мэтай якой ёсць узмацненне ўлады прэзідэнта Нікаласа Мадуры.
30 ліпеня ў Венесуэле прайшло галасаванне за дэлегатаў канстытуцыйнай асамблеі, якая па задуме кіраўніка краіны павінна змяніць асноўны закон дзяржавы, які дзеіць з 1999 года.
31 ліпеня Мадура заявіў, што ўлады перамаглі на выбарах у канстытуцыйную асамблею Венесуэлы.
З красавіка ў Венесуэле праходзяць масавыя пратэсты супраць выбараў у асамблею, іх ахвярамі сталі больш 100 чалавек. Па сутнасці краіна стаіць на мяжы грамадзянскай вайны.
У звязку з такой палітыкай Нікаласа Мадуры ЗША на мінулым тыдні ўвялі супраць яго персанальныя санкцыі.
Беларускае Радыё Рацыя