У Венгрыі на парламенцкіх выбарах упэўнена перамагла партыя Віктара Орбана
У Венгрыі на парламенцкіх выбарах упэўнена перамагла партыя Віктара Орбана.
Пасля апрацоўкі 98,95% бюлетэняў партыя „Фідэс”, лідарам якой з’яўляецца прэм’ер-міністр краіны Віктар Орбан, набрала 48,49% галасоў. Пра гэта паведаміла прэс-служба мясцовай выбарчай камісіі.
Радыкальная партыя „Йёбік” атрымала 19,49%.
Сацыялістычную партыю Венгрыі падтрымалі 12,35% выбарцаў.
Партыя „Палітыка можа быць іншай” (Lehet Más a Politika) набрала 6,93%, „Дэмакратычная кааліцыя” – 5,58%.
Іншыя палітычныя сілы не здолелі пераадолець выбарчы бар’ер 5%.
Па выніках выбараў „Фідэс” атрымае ў парламенце канстытуцыйную бальшыню – 133 месцы з 199.
Лідары партый, якія занялі другое, трэцяе і пятае месцы, пасля таго, як сталі вядомыя вынікі галасавання, адразу падалі ў адстаўку.
Беларускае Радыё Рацыя