У Вільні адбудзецца сустрэча з Зянонам Пазьняком
8 траўня ў Вільні ў Доме нацыянальных згуртаванняў (вул. Раўгіклас 25, Вільня) адбудзецца прэзентацыя калектыўнай працы „НАРОДНАЯ ПРАГРАМА „ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”. Запрашаем на сустрэчу ўсіх зацікаўленых, тых, хто знаходзіцца ці жыве ў Вільні, спецыялістаў розных галін, палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, актывістаў, журналістаў. Пачатак у 14.00.
Народная Праграма Вольная Беларусь – гэта праект новай Беларусі. Распрацавана салідарным калектывам палітыкаў і спецыялістаў дзеля вольнай будучыні краіны, для выкарыстання будучым Часовым ці Пераходным Урадам дзяржавы альбо іншым палітычным утварэннем, якое пасля ліквідацыі антынароднага рэжыму возьме на сябе адказнасць за лёс і будучыню Рэспублікі Беларусь. Над Праграмай працаваў калектыў аўтараў (9 асобаў), якія жывуць у Беларусі і за межамі краіны. Кіраўнік калектыва стваральнікаў Праграмы Зянон Пазьняк.
– У часе сустрэчы будуць выстаўленыя новыя кнігі Зянона Пазьняка, якія можна будзе набыць.
– Падчас сустрэчы прысутным стваральнікам Праграмы спадарам Зянону Пазьняку, Сяргею Папкову, Паўлу Усаву, Юры Беленькаму, Лявону Баршчэўскаму можна будзе задаць пытанні. Запрашаем на мерапрыемства.
Арганізатары:
– Таварыства беларускай культуры ў Літве
– Асацыяцыя “Крывія”